Вы тут

125 жылых дамоў і 7 дзіцячых садкоў у Мінску застануцца без гарачай вады

Фота: pixabay.com

13 верасня ў мінскім мікрараёне Сухарава на суткі адключаць гарачую ваду. Як паведамляе "Мінскэнерга", гэта звязана з ліквідацыяй пашкоджання на ўчастку цепласеткі. Ваду адключаць з 8.00 13 верасня па 8.00 14 верасня.
 
Без гарачай вады застануцца наступныя будынкі:

— вул. Шаранговіча д. №№ 36, 38, 44, 46, 48, 52, 54, 56, 27, 29, 31, 33, 35, 37, 41, 45, 49 к. 1-4, 53, 55, 57, 59 к. 1, 2, 61, 63 к.1, 2;

— вул. Сухараўская д. №№ 1, 3, 5, 7, 13, 15, 17, 6, 8, 10;

— вул. Гарэцкага д. №№ 1, 3, 3а, 5 к. 2, 7, 7 к. 2, 9, 11, 15, 17, 19, 21, 23, 25, 27, 29, 31, 35, 37, 39, 41, 20, 22, 24, 26, 28, 32, 34, 36, 38;

— вул. Лабанка д. №№ 97, 99, 109;

— вул. Янкоўскага д. №№ 1, 3, 5, 7, 9, 11, 13, 15, 17, 37, 4, 6, 28, 32, 34, 40, 42, 44;

— вул. Шырмы д. №№ 3, 7;

— вул. Карскага д. №№ 3, 5, 15, 17, 19, 21, 27, 4, 8, 24, 26;

— вул. Семянякі д. №№ 2, 4, 6, 14, 22, 24, 26, 28, 30, 36, 42, 44;

— вул. Лосіка д. №№ 4, 26, 28, 31, 32, 34;

— вул. Школьная д. №№ 16, 24, 26.

Дзіцячыя сады: №561 (вул. Сухараўская, 9), №562 (вул. Сухараўская, 11), №559 (вул. Гарэцкага, 45), №565 (вул. Гарэцкага, 47), №76 (вул. Янкоўскага, 21), №200 (вул. Гарэцкага, 39), №87 (вул. Шырмы, 5).

Гімназія №33 (вул. Шаранговіча, 42), школа №6 (вул. Янкоўскага, 23).

Адміністрацыйныя будынкі: вул. Шаранговіча №№ 20, 25, 34, 39, 51, 67, вул. Сухараўская, 6, вул. Лабанка №№ 105, 107.

Такім чынам, гарачай вады не будзе ў 125 жылых дамах, дзевяці адміністрацыйных будынках, сямі дзіцячых садках і дзвюх школах.

Дарэчы, планавае адключэнне гарачай вады на два тыдні адбывалася тут менш як месяц таму — у жніўні.