12:26 У Маскве выступілі за вылучэнне Лукашэнкі на пост прэзідэнта

На мітынгу, які адбыўся ўчора ў Маскве, прыхільнікі Руху супраць нелегальнай іміграцыі выступілі за ўдзел Аляксандра Лукашэнка ў расійскіх прэзідэнцкіх выбарах. Прысутныя прынялі рэзалюцыю аб "стварэнні саюзнай дзяржавы і вылучэнні кіраўніка беларускай краіны на пост прэзідэнта Расіі".

Па звестках маскоўскай міліцыі, у мітынгу прынялі ўдзел каля тысячы чалавек. Вулічная акцыя праходзіла на Балотнай плошчы ў расійскай сталіцы.

Сярод арганізатараў мітынгу — старшыня "Кангрэса рускіх суполак", дэпутат Дзярждумы Дзмітры Рагозін.

Паведамляе “Тэлеграф”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі