12:08 Беларускія лётчыкі вернуцца з Самалі на працягу 2 дзён

Экіпаж абстралянага ў Самалі беларускага самалёта ІЛ-76 вернецца на радзіму на працягу двух дзён. У цяперашні час на месцы здарэння пачала працу беларуская экспертная група ў складзе прадстаўнікоў Міністэрства транспарта і камунікацый і страхавых кампаній.

У Дэпартаменце па авіяцыі Мінтранса гэта здарэнне назвалі беспрэцэндэнтным. Хоць абстрэлы ў Самалі, дзе ідзе грамадзянская вайна, здараліся і раней, з беларускай тэхнікай гэта адбылося ўпершыню.


Нагадаем, самалёт Іл-76 належыў беларускай кампаніі "Трансавіяэкспарт". Экіпаж самалёта прымаў удзел у адной з міратворчых аперацый, якая была разгорнутая ў пачатку сакавіка па рэкамендацыі Савета Бяспекі ААН. Пры заходзе на пасадку ў Самалі ён быў абстраляны з зямлі з гранатамёта, паведамляе тэлеканал АНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі