12 студзеня ў Беларусі курсы долара і еўра панізіліся

12 студзеня ў Беларусі курсы долара і еўра панізіліся

У чацвер, 12 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША панізіўся — з 1,9697 да 1,9542 беларускага рубля, курс еўра таксама панізіўся — з 2,0803 да 2,0774. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2902 беларускага рубля (у сераду — 3,2756).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 11 студзеня, курс долара ЗША павысіўся — з 1,9640 да 1,9697 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,0810 да 2,0803.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі