11 студзеня ў Беларусі курс долара павысіўся, курс еўра знізіўся

11 студзеня ў Беларусі курс долара павысіўся, курс еўра знізіўся

У сераду, 11 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША павысіўся — з 1,9640 да 1,9697 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,0810 да 2,0803. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2756 беларускага рубля (у аўторак — 3,2757).

Беларускі рубель аслабеў у адносінах да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 10 студзеня, курс долара ЗША павысіўся — з 1,9597 да 1,9640 беларускага рубля, курс еўра таксама павысіўся — з 2,0650 да 2,0810.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі