Вы тут

12 лістапада ў Беларусі падаражэлі еўра і расійскі рубель

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы 12 лістапада, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША крыху паменшаў — з 2,0495 да 2,0494 беларускага рубля. Курс еўра павысіўся — з 2,2602 да 2,2609 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама пайшоў угору: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2096 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2073).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.