11:54 Міжнароднае жаночае свята ў Кіеве адзначаць 1 сакавіка

Міжнароднае жаночае свята будзе адзначацца ў Кіеве на тыдзень раней — у першы дзень вясны. Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва ўкраінскай сталіцы. 1 сакавіка ў горадзе адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы. Мэр Кіева плануе ўзнагародзіць ганаровымі знакамі 120 жанчын, якія таксама атрымаюць кветкі, кнігі і цукеркі.

Прычыны пераносу святкавання ўлады ніяк не тлумачаць, інфармуе сайт bdg.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі