11:30 Створаны аргкамітэт па правядзенні «Чарнобыльскага шляху»

Апазіцыя стварыла аргкамітэт па правядзенні «Чарнобыльскага шляху». Яго заснавалі Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Партыя камуністаў Беларуская і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).
Ачоліў аргкамітэт прафесар Іван Нікітчанка. Арганізатары акцыі «Чарнобыльскі шлях» маюць намер падаць заяўку на яе правядзенне ў Мінгарвыканкам.

Мяркуецца, што шэсце распачнецца на плошчы Якуба Коласа, дэманстранты пройдуць па праспекце Незалежнасці да плошчы перад будынкам Нацыянальнай бібліятэкі.


Паведамляе сайт telegraf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі