Вы тут

11 верасня ў Беларусі выраслі курсы ўсіх асноўных валютаў

Фота: pixabay.com

Па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 11 верасня Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.

Курс долара ЗША не спыняе рост, хаця і не так моцна, як учора, — з 2,1605 да 2,1673 рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,4977 да 2,5187 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,0966 беларускага (у панядзелак — 3,0928).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,34%.