Вы тут

11 лістапада ў Беларусі павысіўся курс долара

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія адбыліся на Беларускай валютна-фондавай біржы 11 лістапада, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,0434 да 2,0495 беларускага рубля. Курс еўра панізіўся — з 2,2636 да 2,2602 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2073 беларускага рубля (у мінулую сераду — 3,2112).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют не змяніўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.