11 чэрвеня долар патаннеў на 17 рублёў, еўра — на 118

У чацвер, 11 чэрвеня, Нацбанк устанавіў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс долара знізіўся на 17 рублёў — да 15 336, еўра патаннеў на 118 рублёў і складае 17 262, курс расійскага рубля амаль не змяніўся, учора ён складаў 280,97 беларускага рубля, сёння — 280,96.

Нагадаем, у сераду, 10 чэрвеня, курс долара знізіўся на 135 рублёў — да 15 353, еўра патаннеў на 145 рублёў і складаў 17 380, курс расійскага рубля вырас з 277,41 да 280,97 беларускага рубля.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі