10 чэрвеня долар патаннеў на 135 рублёў, еўра — на 145

У сераду, 10 чэрвеня, Нацбанк устанавіў новыя курсы валют з улікам чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Курс долара знізіўся на 135 рублёў — да 15 353, еўра патаннеў на 145 рублёў і складае 17 380, курс расійскага рубля вырас з 277,41 да 280,97 беларускага рубля.

Нагадаем, у аўторак, 9 чэрвеня, курс долара ў Беларусі пабіў гістарычны рэкорд. Ён вырас на 76 рублёў і складаў 15 488 рублёў. Курс еўра таксама вырас — на 288 рублёў — да 17 525. Курс расійскага рубля павялічыўся на 1,2 рубля — да 277,41 беларускага.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі