Курс долара ў Беларусі пабіў гістарычны рэкорд

9 чэрвеня на таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы выраслі ўсе валюты.

Курс долара павялічыўся на 76 рублёў і склаў 15 488 рублёў. Перад гэтым самы высокі курс быў 3 лютага — 15 450 рублёў. Так што сённяшні перавысіў яго на 38 рублёў.

Курс еўра таксама вырас, але на 288 рублёў. Цяпер ён роўны 17 525 рублям.

Павялічыўся і курс расійскага рубля — на 1,2 рубля. Ён складае 277,41 беларускіх рублёў за адзін расійскі.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі