10:12 Беларускі атлет Віталь Дзербянёў узяў “срэбра” на чэмпіянаце Еўропы

Беларускі цяжкаатлет Віталь Дзербянёў заваяваў “срэбра” на чэмпіянаце Еўропы, што стартаваў учора ў Страсбурзе. Беларус выступаў у катэгорыі да 56 кілаграмаў. У рыўку Дзербянёў стаў першым (122 кг), а ў штуршку - другім (144 кг).

Пераўзыйсці сумарны вынік нашага земляка - 266 кілаграмаў - здолеў толькі Ігар Бур з Малдовы, які падняў жалеза на 270 кг.

Пра рэзультаты спаборніцтваў паведаміў "Прессбол".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі