10 лістапада долар патаннеў на 1 рубель, еўра — на 18

10 лістапада долар патаннеў на 1 рубель, еўра — на 18

У аўторак, 10 лістапада, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк устанавіў новыя курсы валют. Курс долара знізіўся на 1 рубель — да 17 640, курс еўра знізіўся на 18 — да 18 963 рубля, курс расійскага рубля вырас з 272,58 да 273,86 беларускага.

Такім чынам, беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,16%.

Нагадаем, у панядзелак, 9 лістапада, курс долара вырас адразу на 141 рубель — да 17 641, курс еўра знізіўся на 44 — да 18 981 рубля, курс расійскага рубля знізіўся з 275,02 да 272,58 беларускага.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі