10 красавіка долар патаннеў на 20 рублёў, еўра — на 200

У пятніцу, 10 красавіка, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках курс долара знізіўся на 20 рублёў і цяпер складае 14 330, еўра патаннеў на 200 рублёў — да 15 220, курс расійскага рубля вырас на 6 рублёў — да 280.

Нагадаем, у чацвер, 9 красавіка, курс долара знізіўся на 160 рублёў і складаў 14 350, еўра патаннеў на 340 рублёў — да 15 420, курс расійскага рубля вырас на 7 рублёў — да 274.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі