1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

Па стане на 1 кастрычніка 2013 года ў Беларусі пражывала 11 952 чалавекі з вірусам імунадэфіцыту. Амаль палова з іх — у Гомельскай вобласці (54,4%), на Міншчыне — 15,5%, у Мінску — 14,9%.



Сёлета за кошт ўзмацнення праграм тэставання ўдалося наблізіцца да максімальнага ўзроўню выяўлення новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі ў краіне. За 9 месяцаў сёлета выяўлена 1093 новых выпадкі ВІЧ, прагнозная колькасць — 1500 выпадкаў. Колькасць хворых на 100 тысяч чалавек дасягнула 11,5 і ў параўнанні з мінулым годам узрасла (было 9,9 выпадкаў).



Разам з тым актыўна зніжаецца колькасць хворых на СНІД — 285 новых выпадкаў сёлета, хоць летась было 434. Змяншаецца і смяротнасць сярод людзей з ВІЧ-станоўчым статусам (237 выпадкаў сёлета і 283 летась), а таксама смяротнасць у стадыі СНІД (143 выпадкі сёлета і 193 летась).



Большая частка новавыяўленых выпадкаў ВІЧ прыпадае на ўзроставыя групы 40 гадоў і старэйшыя (30,3%) і 30-34 гады — 24,5%. Асноўнымі шляхамі распаўсюду застаюцца палавы гетэрасэксуальны кантакт і выкарыстанне нестэрыльных шпрыцаў пры ўвядзенні наркотыкаў, інфармуе Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі