Вы тут

1 красавіка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра

БЕЛТА

1 красавіка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША павялічыўся — з 2,5856 да 2,5973 беларускага рубля. Вырас і курс еўра — з 2,8446 да 2,8478 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2869 беларускага (у аўторак — 3,2910).

Курс беларускага рубля да кошыка валют аслабеў на 0,10%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.