Вы тут

1 кастрычніка ў Беларусі вырас курс долара

БЕЛТА

Па выніках таргоў, якія прайшлі 1 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША ра-ранейшаму расце — з 2,0762 да 2,0831 беларускага рубля. Курс еўра панізіўся — з 2,2694 да 2,2692 беларускага рубля. Патаннела і расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2045 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2112).

Курс беларускага рубля да кошыка валют не змяніўся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.