1 і 2 сакавіка ў цэнтры Мінску пройдзе рэпетыцыя міліцэйскага ўрачыстага маршу

1 і 2 сакавіка ў цэнтры Мінску пройдзе рэпетыцыя міліцэйскага ўрачыстага маршу

У цэнтры Мінску ўвечары 1 і 2 сакавіка пройдзе рэпетыцыя ўрачыстага маршу, прымеркаванага да 100-годдзя беларуская міліцыі. У сувязі з гэтым з 20.30 да 00.00 будуць перакрытыя цэнтральныя вуліцы сталіцы. 

Як паведамляе сайт "Мінсктранса", рух усіх відаў транспарту будзе закрыты на праспекце Незалежнасці ад вуліцы Казлова да вуліцы Свярдлова, на вуліцы Янкі Купалы — на ўчастку ад вуліцы Багдановіча да вуліцы Першамайскай, а таксама на вуліцы Леніна — на ўчастку ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Ульянаўскай. 

У сваю чаргу, сайт МУС удакладняе, што рух транспарту па праспекце Незалежнасці будзе перакрыты ад вуліцы Казлова ажно да вуліцы Маскоўскай. 

Сам урачысты марш адбудзецца а 10-й гадзіне 4 сакавіка. У гэты дзень рух па ўсіх названых вуліцах будзе перакрыты з 6.30 да 11-й гадзіны. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі