Вы тут

Топ-5:навіны 17 лютага

У Мінску прайшоў "Марш абураных беларусаў"

17 лютага ў Мінску прайшла несанкцыянаваная акцыя  "Марш абураных беларусаў", скіраваная супраць “падатку на дармаедства”. Яе арганізавалі экс-кандыдаты ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч і Уладзімір Някляеў.

Удзел у Маршы ўзялі да трох тысяч чалавек. Спачатку каля Палаца Рэспублікі адбыўся кароткі імправізаваны мітынг, пасля чаго ўдзельнікі акцыі прайшлі па цэнтры сталіцы да Міністэрства па падатках і зборах. Агулам мерапрыемства доўжылася прыкладна 1 гадзіну і 15 хвілінаў.

Беларусь закупіла першую партыю нафты ў Ірана. 80 тысяч тон паліва даставяць танкерам у адзін з бліжэйшых портаў — Адэса ці Вентспілс, а адтуль цыстэрнамі павязуць на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы.

На думку ўкраінскага эксперта па энергетыцы Сяргея Куюна, іранская нафта абыходзіцца Беларусі даражэй за льготную расійскую, але, пры гэтым, яна супастаўная па кошце са звычайным рэжымам расійскіх паставак. Яшчэ таннейшай яна стала б, калі б яе транспарціроўка праз тэрыторыю Украіны ажыццяўлялася не чыгункай, а трубаправодам.

Фота: AFP

Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю аб стварэнні агульнай еўрапейскай арміі. Акрамя таго парламентарыі выступілі за ўзмацненне цэнтралізацыі Еўрасаюза і стварэнне пасады міністра фінансаў ЕС. За дакумент прагаласавалі 283 дэпутаты, супраць былі 269 парламентарыяў.

“Белавія” плануе правесці шэраг акцый на свае пералёты

намеснік гендырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец

“Белавія” плануе правесці шэраг акцый на свае пералёты. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавёў намеснік гендырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец

Па яго словах, сёлета плануецца правесці не адну, а цэлы шэраг такіх акцый. Прычым дату правядзення першай з іх кіраўніцтва “Белавія” назаве ўжо бліжэйшымі днямі.

Фота: gpk.gov.by

17 лютага на мяжы Беларусі з Літвой пачаў функцыянаваць новы пункт пропуску "Лоша — Шумскас". Ён знаходзіцца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Рэжым пропуску грамадзян усіх краін, за выключэннем асобаў, якія едуць у пешым парадку, будзе кругласутачным.

Слухаць цалкам:

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі