Ціханоўскага, Лосіка і Статкевіча зноў будуць судзіць

Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч / euroradio.fm

Палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Міколу Статкевіча зноў будуць судзіць. Разам з імі таксама будуць судзіць Арцёма Сакава, Уладзіміра Цыгановіча і Дзмітрыя Папова. На гэта звярнула ўвагу выданне "Радыё Свабода".

Слуханні пройдуць 25 красавіка. Разглядаць справу будзе Гомельскі абласны суд. Калі Статкевіч і Ціханоўскі з'явяцца ў судзе, гэта будзе першае за амаль год пераканаўчае пацверджанне таго, што зняволеныя жывыя.

У раскладзе суда гаворыцца, што на пасяджэнні будуць разглядаць "іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне".

Некалькі дзён таму жонка Статкевіча Марына Адамовіч пісала ў сацсетках, што не атрымлівае ніякіх вестак ад мужа ўжо больш за 430 дзён. У другой палове лістапада 2023 года сваякі Мікалая праз "другія рукі" атрымалі пацверджанне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі № 13, дзе сядзіць па чарзе то ў адзіночнай камеры ПКТ, то ў камеры штрафнога ізалятара, пісалі праваабаронцы. Яго пазбавілі права на званкі, адзінай на год перадачы і спаткання.

Таксама доўгія месяцы няма ніякіх звестак пра Ігара Лосіка і Сяргея Ціханоўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі