“Белавія” плануе правесці шэраг акцый на свае пералёты

“Белавія” плануе правесці шэраг акцый на свае пералёты

У хуткім часе “Белавія” правядзе першую ў 2017 годзе акцыю па продажы квіткоў. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавёў намеснік гендырэктара авіякампаніі Ігар Чаргінец

“Акцыя будзе распаўсюджвацца на ўсе рэйсы. Прычым, беручы да ўвагі ўведзены бязвізавы рэжым, набываць квіткі па акцыі можна будзе як з вылетам з Мінска, так і з замежных аэрапортаў”, — заявіў Чаргінец.

Паводле яго слоў, сёлета плануецца правесці не адну, а цэлы шэраг такіх акцый. Дату правядзення першай з іх кіраўніцтва “Белавія” назаве ўжо бліжэйшымі днямі. Што да наступных акцый, то, кажа прадстаўнік “Белавія”, усе яны будуць рознага фармату і з рознымі ўмовамі. Але паўтарэння леташняга распродажу па 20 еўра ўжо не будзе, дадаў Чаргінец. Каб не паўтарацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі