На мяжы з Літвой пачаў функцыянаваць пункт пропуску "Лоша — Шумскас"

На мяжы з Літвой пачаў функцыянаваць пункт пропуску "Лоша — Шумскас"

Раніцай 17 лютага на мяжы Беларусі з Літвой пачаў функцыянаваць пункт пропуску "Лоша — Шумскас". Ён знаходзіцца ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці. Рэжым пропуску грамадзян усіх краін, за выключэннем асобаў, якія едуць у пешым парадку, будзе кругласутачным, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

Адзначаецца, што па ўзгадненні з літоўскім бокам, пропуск транспартных сродкаў, зарэгістраваных за межамі Беларусі, у новым пункце пропуску будзе ажыццяўляцца пры наяўнасці пасведчання ўвозу на транспартны сродак. Пры яго адсутнасці аўтамабілі будуць накіроўвацца ў іншыя міжнародныя пункты пропуску для іх афармлення.

Пропуск тавараў у пункце пропуску "Лоша — Шумскас" будзе праводзіцца ў адпаведнасці з пералікам і колькасцю тавараў для асабістага карыстання, што ўвозяцца ў нашу краіну і вывозяцца з яе праз пункты спрошчанага пропуску на дзяржмяжы ў багажы фізічных асобаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі