Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

КАРДЫЯГРАМА 25.08.2016

25/08/2016 - 15:00

Прамы эфір:

журналіст Еўрарадыё Алесь Пілецкі
25 жніўня пачаўся працэс, непасрэдна звязаны з разглядам справы блогера і заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса.
Суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў дзевяць матэрыялаў на сайце 1863x.com экстрэмісцкімі. У гэтым суд пагадзіўся з пададзенымі яму высновамі экспертызы. Адвакатка збіраецца абскарджваць прысуд.

Суд наконт экстрэмізму на сайце 1863x.com будзе закрытым

Падрабязнасці судовага паседжання распавядае журналіст Еўрарадыё Алесь Пілецкі, які знаходзіўся на месцы падзеяў.
Слухаць размову цалкам:
Фота: travel-sami.ru
З 23 жніўня штраф за гандаль без сертыфікатаў змяншаецца амаль у два разы.
“Мы лічылі і працягваем лічыць, што адказнасць мусіць несці вытворца ці буйны імпарцёр-аптавік, які займаецца пастаўкамі тавараў у вялікіх маштабах", — каментуе новаўвядзенні лідар грамадскага аб’яднання “Перспектыва” Анатоль Шумчанка.

Рубрыка "Самаабарона": 

Хлопец з фота ў Сухарава: Мы пачалі цалавацца, а потым — усё. Жарсць

Герой сексуальнага скандалу — пра тое, чаму вырашыў заняцца гэтым проста на вуліцы, пра сваё затрыманне і кошт вызвалення.
Фота: Алесь Пілецкі

Як найбольш удала адпрацаваць абавязковыя два гады, разважае эксперт праграмы "Размеркаванне" Дзмітры Варнашоў: "Асаблівасць размеркавання гэтага года — адмова ВНУ даваць свабоднае размеркаванне. Нават калі заканадаўствам гэта прадугледжана. Узнікае пытанне, што рабіць выпускніку, бо на яго ціснуць адміністрацыя і дэканат. Пагражаюць размеркаваннем на вёску. Гэта парушае правы выпускнікоў".