Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

КАРДЫЯГРАМА 08.09.2016

08/09/2016 - 17:00
На фота — галасаванне ў інтэрнаце БДПУ

А ў БДПУ імя Максіма Танка адразу на адкрыццё ўчастка прыходзяць чатыры студэнткі.

Незалежныя назіральнікі “закрыюць” 11 выбарчых акругаў

Каардынатар кампаніі “Права выбару” Дзяніс Садоўскі — пра парушэнні падчас агітацыі і магчымае прызнанне парламенцкіх выбараў

Каардынатар кампаніі “Права выбару” Дзяніс Садоўскі 

"Найперш назіральнікі кампаніі “Права выбару” будуць фіксаваць яўку і падаваць звесткі аб ёй практычна ў онлайн-рэжыме. Наша задача: сабраць усе факты парушэнняў і каб кандыдаты на гэтых акругах падалі скаргі аб непрызнанні выбараў праз як беларускія суды так і міжнародныя інстанцыі", - заявіў праваабаронца.

Слухаць размову цалкам:

Паўночнае ззянне ў Беларусі, фота Антона Матолькі.

Супрацьстаянне фатографа Антона Матолькі і Белтэлерадыёкампаніі зацягнулася больш чым на паўтара года. Нагадваем асноўныя моманты. Хто такі Антон Матолька? У чым сутнасць працэсу? Пазіцыі бакоў.

У выніку здымкі паўночнага ззяння фатографа Матолькі прызнаныя сацыяльнай з’явай і суд стаў на бок БТ, цяпер фатограф мусіць заплаціць суду пошліну — 450 рублёў, а таксама 89 рублёў 40 капеек эксперту Андрэю Чупрынскаму.

Рубрыка "Ты можаш":

Праваабаронцы сумесна з ініцыятыўнай групай студэнтаў распачалі акцыю “Стоп-загон”

Праваабаронца Зміцер Салаўёў

Праваабаронцы збіраюць ад студэнтаў інфармацыю аб прымусовым датэрміновым галасаванні. Праваабаронца Зміцер Салаўёў распавядае пра мэты акцыі "Стоп загон”: “Гэта смесная кампанія студэнцкіх актывістаў і праваабаронцаў, накіраваная на тое, каб студэнтаў не прымушалі датэрмінова галасаваць. Па ўніверсітэтах — дзясяткі паведамленняў пра факты прымусу. "Мы дзейнічаем не толькі ў інтэрнэце. Шляхам распаўсюджвання улётак мы спрабуем патлумачыць людзям іх правы. Акрамя таго, на тыя факты, дзе мы бачым сістэмныя парушэнні, мы будзем пісаць скаргі ў пракуратуру і выбарчыя камісіі”.

Фота: racyja.com

Слухаць размову цалкам: