Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

Кардыяграма 11.08.2016

11/08/2016 - 17:00
На канцэрт Лявона Вольскага 27 ліпеня ў Сухараве прыйшло 1500 чалавек

Палітык не выключае, што будзе заклікаць да байкоту выбараў.

Размова з экспертам:

Стэфановіч: Махіну запусцілі — яна і працуе

Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч

Праваабаронцы прызналі Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным. Як стала вядома праваабаронцам, 14 чэрвеня 2016 г. быў змешчаны пад варту ў СІЗА МУС жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь. Паводле пацверджанай Следчым камітэтам Беларусі інфармацыі, ён абвінавачваецца ў “масавых беспарадках”.

 

 

Ягор Мышук, муж памерлай у Маладзечне ў кастрычніку 2015 года парадзіхі

Але сваякі мяркуюць, што ўсё адно ёсць вінаватыя ў гэтай справе, якія мусяць быць пакараныя.

Рубрыка “Самаабарона”:

Ці можна дапамагчы Ніне Багінскай уратаваць лецішча ад канфіскацыі?

Грамадзкая актывістка, 69-гадовая пэнсіянэрка Ніна Багінская

Пенсіянерка  лічыць сябе ні ў чым не вінаватай. А калі выходзіць на вуліцы і стаіць з бел-чырвона-белым сцягам, то мае на гэта права па Канстытуцыі.

Сёлета Ніна Багінская была на васьмі акцыях, і на кожнай на яе складалі пратакол. А на акцыі з нагоды Дня Незалежнасці — адразу два. Агулам Ніна Багінская мусіць выплаціць 75 мільёнаў рублёў, ці амаль 3750 долараў.

Ніна Багінская, фота www.svaboda.org

У  Мінску 9 жніўня ў кінатэатры Silverscreen прэзентавалі новую форму футбольнай зборнай Беларусі з нацыянальным арнаментам і беларускамоўнай назвай — "Белыя крылы".

Амаль усе футбалісты, якія прэзентавалі форму, дзяліліся сваімі ўражаннямі па-беларуску.