Кардыяграма

Апошнія абнаўленні: 29/09/2016

Штотыднёвая праграма, прысвечаная абароне правоў чалавека.

КАРДЫЯГРАМА 15.09.2016

15/09/2016 - 17:00
Фота: Еўрарадыё

Старшыня БХК Алег Гулак і прадстаўнік незарэгістраванай праваабарончай арганізацыі "Вясна" Уладзімір Лабковіч расказалі аб выніках працы назіральнікаў. На думку праваабаронцаў, нягледзячы на некаторыя пазітыўныя зрухі, сёлета выбары нельга прызнаць адпавядаючымі "шэрагу ключавых міжнародных стандартаў". 

Фота: Наталлі Мотуз

Рубрыка "Самаабарона":

У Смалявіцкім раёне пенсіянеры перакрылі дарогу грузавікам

Яны не хочуць, каб праз вёску ездзілі аўтамабілі на будаўніцтва авіярамонтнага завода і ў лес, для ліквідацыі наступстваў урагану.

Старшыня Пякалінскага сельсавета Юрый Навуменка запэўніў журналістаў, што пра сітуацыю ведае раённае начальства і меры прынятыя.

Фота: tut.by​

Рубрыка "Ты можаш":

У парламент трапілі дзве прадстаўніцы дэмакратычных сіл

Гэта - сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая і намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы Алена Анісім.

Агулам у парламент прайшлі 16 партыйцаў. Праўда, усе яны, акрамя актывісткі АГП, прадстаўляюць праўладныя партыі.

Ці змогуць неяк паўплываць на працу парламента ўсяго дзве дэмакратычныя дэпутаткі, даведаемся ад новаабарнай дэпутаткі  Алены Анісім.

Фота: БЕЛТА