ZZ Top нарэшце пачалі запіс альбома

Гурт ZZ Top пачаў запіс свайго новага студыйнага альбома.
Прадзюсаваннем першай за сем гадоў кружэлкі легендарнага гурта займаецца яшчэ адзін барадач Рык Рубін.

Нагадаем, што ўпершыню музыкі заікнуліся пра новы альбом яшчэ ў 2008-м годзе, але з-за занятасці прадзюсера іншымі праектамі пачатак працы над дыскам ZZ Top зацягнуўся амаль на два гады.  За гэты час Рубін паспеў папрацаваць з Linkin Park, Metallica, Gogol Bordello, Weezer, Нілам Даймандам і Gossip.

Назва і дата рэлізу новай пласцінкі ZZ Top пакуль не выдаюцца. Мяркуецца, што гэты альбом стане вяртаннем каманды да традыцыйнага больш цяжкага блюзу. Адзначым, што апошнім на сёння рэлізам у дыскаграфіі ZZ Top з'яўляецца альбом «Mescalero», датаваны далёкім 2003-м годам.

Фота: technomancy.us

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі