З’явіўся новы цягнік Брэст — Варшава. Ці зручны? Колькі каштуе?

З’явіўся новы цягнік Брэст — Варшава. Ці зручны? Колькі каштуе?

Беларуская чыгунка запусціла новы часовы цягнік з Брэста ў Варшаву. Гэта дадатковы часовы рэйс — усяго на месяц, да 14 ліпеня.

Новы цягнік курсіруе па серадах, пятніцах і нядзелях. З Брэста адпраўляецца ў 5:10 раніцы, дабіраецца да сталіцы Польшчы ў 8:14 (з улікам розніцы ў часе дарога займае 4 гадзіны). У той жа дзень выязджае з Варшавы ў 15:37, а ў Брэст вяртаецца ў 21:06 (зваротны шлях з улічам розніцы ў часе займае 4,5 гадзіны).

Квіток можна набыць праз сайт Беларускай чыгункі. Ёсць толькі сідзячыя квіткі, па стане на 20 чэрвеня яны каштуюць па 36 рублёў 95 капеек. Электроннай рэгістрацыі на гэты цягнік няма — па яго давядзецца загадзя прыйсці ў чыгуначныя касы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі