З'явіліся версіі нападу ў пермскай школе

З'явіліся версіі нападу ў пермскай школе

У расійскіх СМІ з'явіліся неафіцыйныя версіі нападу ў пермскай школе. Як паведамляла Еўрарадыё, падчас бойкі з нажамі пацярпелі 15 чалавек, 12 з іх шпіталізаваныя. У цяжкім стане шпіталізаваныя настаўніца і два 15-гадовыя ўдзельнікі бойкі. 

Паводле адной з версіяў, паміж былым і цяперашнім вучнямі школы адбылася бойка. 

Паводле іншай версіі, якую падае meduza.io, падлеткі былі саўдзельнікамі. Напад нібыта арганізаваў 16-гадовы Леў Б., які раней вучыўся ў школе №127, разам са сваім сябрам, 11-класнікам гэтай самай школы, Аляксандрам Б. Паведамляецца, быццам іх абразіла адрасаванае ім віншаванне з Новым годам у адной са школьных супольнасцяў у сацсетках: "З Новым годам, сабакі". 

Ёсць звесткі, што адлічаны вучань быў пакрыўджаны на адну з настаўніц і спярша планаваў напасці менавіта на яе. Мясцовыя СМІ перадаюць, што Леў, якога адлічылі са школы №127, хацеў напасці на настаўніцу Наталлю Шагуліну. Разам са сваім саўдзельнікам Аляксандрам яны зайшлі ў школу праз запасны ўваход, дзе няма ахоўніка. Пасля гэтага яны нібыта зайшлі ў клас, дзе выкладала Шагуліна, і напалі на яе, ударыўшы нажом у шыю. Чацвертакласнікі спрабавалі абараніць выкладчыцу, але тыя нападнікі пачалі біць і іх.

Пасля гэтага нібыта паміж нападнікамі адбыўся канфлікт, і яны накінуліся адзін на аднаго, нанёсшы сур'ёзныя раны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі