З'явіліся фатаграфіі Рэдкліфа са здымак "Жанчыны ў чорным"

У інтэрнэце з'явіўся першы здымак акцёра Дэніэла Рэдкліфа ў ролі Артура Кіпса, галоўнага героя фільма "Жанчына ў чорным" (Woman in Black). Стужка заснаваная на аднайменным рамане брытанскай пісьменніцы С'юзан Хіл. Паводле сюжэту, Кіпс прыязджае ў акружаны балотамі маёнтак і высвятляе, што там жыве прывід, з-за якога ў выніку герой губляе жонку і дзіця. Падзеі рамана і фільма развіваюцца ў Віктарыянскую эпоху, таму Рэдкліф паўстаў перад камерамі ў адпаведным строі.

Мяркуецца, што здымкі карціны "Жанчына ў чорным" працягнуцца да снежня 2010 года, а выйдзе ў пракат карціна ў 2011-м, у тым ліку і ў 3D-фармаце.

Фота: moviewatchlist.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі