З'явіліся дзве новыя песні Tequilajazzz

Піцерскі музыка Яўген Фёдараў прадставіў дзве новыя кампазіцыі з рэпертуару гурта Tequilajazzz, які быў распушчаны ў ліпені 2010 года. Яны даступныя для вольнай скачкі на сайце праекта. Па словах Фёдарава, які з'яўляўся лідарам гурта, песні рыхтаваліся восенню 2009 года для чарговага альбома Tequilajazzz, які так і не выйшаў.

У запісе бралі ўдзел Фёдараў, у якасці вакаліста, басіста і клавішніка, Вадзім Сяргееў - гітарыста, а Алег Эміраў - клавішніка. Акрамя таго, запісваць дапамагалі бубнач новага праекта Фёдарава Марк-Олівер Лобер (Marc-Oliver Lauber), а за звукарэжысёрскім пультам працаваў Андрэй Алякрынскі.

Фёдараў адзначыў, што выхад сінгла прымеркаваны да дня нараджэння Tequilajazzz, які з'явіўся 17 гадоў таму. Музыка таксама падкрэсліў, што на запісе не паказана назва праекта, да дыскаграфіі якога яе можна было б афіцыйна аднесці, а таму слухачы вольныя самі праставіць тэгі аўтарства кампазіцый, пазначыўшы іх як “прадукцыя Tequilajazzz” ці Optimystica Orchestra - новага гурта Фёдарава.

Фота: museekfestival.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі