Зяленскі: Украіна гатова да контрнаступу

Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official
Уладзімір Зяленскі / t.me/V_Zelenskiy_official

Уладзімір Зяленскі расказаў пра гатоўнасць Украіны да контрнаступу і падкрэсліў, што “усё можа пайсці рознымі шляхамі”.

Я лічу, што на сённяшні дзень мы ўжо гатовы гэта зрабіць. Не ведаю дакладна, колькі часу гэта зойме і якую цану мы заплацім. Але мы верым у поспех,сказаў прэзідэнт Украіны ў інтэрвью газеце The Wall Street Journal.

Таксама ён адзначыў, што Расія баіцца ізаляцыі, і калі Украіна не зможа супрацьстаяць ёй, “гэтая жывёла, гэты звер разаўе смак да заваяванняў і пойдзе далей”.

Раней Зяленскі казаў, што Украіне трэба дачакацца заходняй зброі і тады пачынаць контрнаступ.

Аляксандр Лукашэнка ўвогуле заявіў, што контрнаступ — гэта фэйк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі