Вы тут

Зяленскі троліць Парашэнку: хоць гантэлі не скралі

facebook.com/zelenskiy95

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі троліць экс-прэзідэнта Пятра Парашэнку. На сваёй старонцы ў Facebook ён змясціў фота са спартыўнай залы, дзе займаецца разам з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Андрэем Богданам. "На Банкавай. Хоць гантэлі не скралі", — напісаў Зяленскі.

Як вядома, нядаўна выбухнуў скандал — падчас перадачы ўлады з сітуацыйнага пакоя ў Адміністрацыі прэзідэнта Украіны зніклі маніторы і сервер, на якім захоўвалася інфармацыя. Высветлілася, што іх вывез Парашэнка. Тэхніка нібыта не набывалася за дзяржаўныя грошы, а была арандаваная за ўласны кошт ранейшым прэзідэнтам. І ён яе вярнуў гаспадару. Сілавікі праводзяць праверку.