Зварот чэкаў "Маёмасць" працягнулі на чарговыя тры гады

Зварот чэкаў "Маёмасць" працягнулі на чарговыя тры гады

У Беларусі чарговы раз працягнуты тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць". Ён падоўжаны да 30 чэрвеня 2019 года. Як паведамляе БЕЛТА, Савет міністраў прыняў адпаведную пастанову №79.

Дзяржаўны камітэт па маёмасці на працягу месяца павінен будзе шырока абнародаваць гэтую інфармацыю.

Пастанова набывае моц з 1 ліпеня 2016 года.

Выдаваць чэкі "Маёмасць" у Беларусі пачалі ў красавіку 1994 года. У першыя гады насельніцтва даволі актыўна мяняла чэкі на акцыі прадпрыемстваў. У 2000 годзе тэмпы чэкавай прыватызацыі запаволіліся. Пасля гэтага тэрмін дзеяння чэкаў неаднаразова працягвалі. Апошнім разам гэта адбылося ў 2013 годзе. Тады тэрмін працягнулі таксама на тры гады — да 30 чэрвеня 2016 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі