ЗША вырашылі выйсці з ЮНЕСКА
Дзярждэпартамэнт ЗША накіраваў у ЮНЕСКА афіцыйнае апавяшчэнне пра выхад з гэтай арганізацыі. Рашэнне набудзе моц 31 снежня 2018 года, перадае Бі-Бі-Сі.
Прычынай такога рашэння ў заяве Дзярждэпа называюцца запазычанасці ў ЮНЕСКА, неабходнасць фундаментальнай рэформы арганізацыі і "прадузятая антыізраільская пазіцыя ЮНЕСКА".
У Дзярждэпе кажуць, што ЗША застануцца ў якасці назіральніка, які не ўваходзіць у арганізацыю.
Кіраўніцтва ЮНЕСКА выказала шкадаванне ў сувязі з выхадам Злучаных Штатаў.