ЗША ўвялі санкцыі супраць кампаній з Ірана з-за пастаўкі дронаў у РФ

ЗША ўвялі санкцыі супраць кампаній з Ірана з-за пастаўкі дронаў у РФ

ЗША ўвялі санкцыі супраць кампаній з Ірана з-за пастаўкі дронаў у РФ. Пра гэта аб'явіла Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў. Пад санкцыі трапілі некалькі вытворцаў беспілотнікаў і кампанія Safiran Airport Services з Тэгерана, якая, як мяркуецца, арганізоўвала пастаўкі ў Расію.

Пра планы Расіі купіць у Ірана сотні біспілотнікаў для выкарыстання ва Украіне стала вядома ў ліпені (у расіян на вайне адчуваецца іх востры недахоп). Пра гэта тады заявіў памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван. Аднак улады Ірана сцвярджалі, што не маюць намеру пастаўляць беспілотнікі РФ. У канцы жніўня Адміністрацыя ЗША пацвердзіла інфармацыю СМІ аб пастаўках у Расію іранскіх беспілотнікаў. Па даных Washington Post, пры першых выпрабаваннях іранскіх беспілотнікаў расійскія вайскоўцы сутыкнуліся з шэрагам збояў у іх працы.

"Расія робіць усё больш адчайны выбар для працягу сваёй несправакаванай вайны супраць Украіны, асабліва перад тварам нашых беспрэцэдэнтных санкцый і мер экспартнага кантролю", — заявіў намеснік міністра фінансаў ЗША Браян Нэльсан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі