ЗША ўводзяць аплату за ўезд еўрапейцаў у краіну

Амерыканскі Сенат зацвердзіў рашэнне пра ўвядзенне аплаты за ўезд у ЗША грамадзян краін, з якімі Штаты маюць бязвізавы рэжым. "За" прагаласавалі 79 сенатараў, супраць былі 19. У прыватнасці, гэтае рашэнне датычыць ЕС, які выступіў з асуджэннем гэтых планаў. Аплата складае 10 долараў з асобы. Атрыманыя ад збораў сродкі будуць пералічвацца ў фонд Таварыства спрыяння турызму.

Праект дакумента павінен яшчэ  прайсці працэдуру зацвярджэння ў Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, адзначае "Нямецкая хваля".

Агенцтва dpa нагадвае, што новаўвядзенне закране 29 еўрапейскіх краін, якія заключылі з ЗША дамову Visa-Waiver. У адпаведнасці з ёй грамадзяне гэтых дзяржаваў могуць знаходзіцца ў Злучаных Штатах без візы тэрмінам да 90 дзён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі