ЗША рассакрэцяць інфармацыю аб паходжанні COVID-19

У 2021 годзе Байдэн даручыў расследаваць паходжанне COVID-19 / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У 2021 годзе Байдэн даручыў расследаваць паходжанне COVID-19 / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн падпісаў закон аб паходжаньні COVID-19, які раней прыняў Кангрэс. Дакумент прадугледжвае, што інфармацыя, сабраная амерыканскай выведкай аб паходжанні віруса і прычынах пандэміі, павінна быць рассакрэчаная.

"Я падзяляю мэту Кангрэса — апублікаваць як мага больш інфармацыі аб паходжанні каранавіруснай хваробы 2019 года (COVID–19)", заявіў Байдэн. Паводле яго слоў, у 2021 годзе ён даручыў разведцы выкарыстаць усе наяўныя інструменты і расследаваць паходжанне COVID-19. І гэтая праца працягваецца.

Разабрацца ў паходжанні COVID-19 важна, "каб дапамагчы нам лепш прадухіляць будучыя пандэміі", адзначыў амерыканскі прэзідэнт. Ён таксама распавёў, што яго адміністрацыя аналізуе і магчымую сувязь паходжання віруса з Уханьскім інстытутам вірусалогіі. Нагадаем, па адной з версій, небяспечны каранавірус распаўсюдзіўся ў выніку лабараторнага інцыдэнту ў кітайскім Ухані.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі