ЗША падрыхтавалі 2 тысячы вайскоўцаў для дапамогі Ізраілю

Гэтыя амерыканскія вайскоўцы знаходзяцца і на Блізкім Усходзе, і ў краінах Еўропы

Гэтыя амерыканскія вайскоўцы знаходзяцца і на Блізкім Усходзе, і ў краінах Еўропы / Reuters

ЗША падрыхтавалі 2 тысячы вайскоўцаў для дапамогі Ізраілю. Пры гэтым удзелу амерыканскіх салдат у магчымых баявых дзеяннях не прадугледжваецца, піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцу ў Пентагоне. Калі вайскоўцаў і адправяць у Ізраіль, яны будуць займацца кансультаваннем і медыцынскай падтрымкай.

Амерыканскія вайскоўцы са згаданых адабраных 2 тысяч знаходзяцца і на Блізкім Усходзе, і ў краінах Еўропы.

ЗША ўжо падтрымалі Ізраіль адпраўкай ва ўсходнюю частку Міжземнага мора двух ударных груп на чале з авіяносцамі "Джэральд Форд" і "Дуайт Эйзенхаўэр".

Армія абароны Ізраіля рыхтуецца да наземнай аперацыі ў сектары Газа супраць тэрарыстаў з ХАМАС, якія атакавалі краіну 7 кастрычніка, забівалі і бралі ў закладнікі мірных жыхароў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі