ЗША не пусцілі ў сваю краіну 30 беларускіх чыноўнікаў

Як вынік санкцый, якія ЗША прынялі ў дачыненні да Беларусі, амерыканская амбасада адмовіла ў выдачы віз 30 беларускім чыноўнікам. Пра гэта паведаміла кіраўніца дыпмісі Злучаных Штатаў у Беларусі Карэн Сцюарт на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

“Сёлета ЗША пашырылі санкцыі ў адносінах да чыноўнікаў, якіх мы лічым адказнымі за рэпрэсіі ў Беларусі. Мы пашырылі нашы абмежаванні па перамяшчэнні і ўключылі ў іх больш шырокія катэгорыі грамадзянаў. У першы раз у гэты спіс патрапілі дырэктары і намеснікі дырэктараў дзяржаўных прадпрыемстваў, а таксама іх жонкі або мужы”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі