Zombie Zoo падарылі сваім слухачам "Лета"

Мінскі гурт Zombie Zoo падарыў сваім слухачам "Лета". Свежы сінгл пад назвай "Summer" музыкі выклалі для бясплатнай скачкі на сваім сайце zombiezoo.org. Рэліз складаецца з дзвюх песень: энергічнай і пачуццёвай "Better luck next time" і бадзёра дыска-фанкавай "Summer".

Асноўная тэма першай песні - крушэнне кахання і адначасова надзея на новы шанец, а другая, "Summer", прысвечана лету, сонцу і зноў жа каханню.

"Сінгл адлюстроўвае глабальныя змены ў стылі гурта. Нягледзячы на бачную розніцу ў музычным плане, песні аб'ядноўвае агульная сэнсавая лінія ў тэкстах", - паведамляюць Zombie Zoo на сваім сайце.

Пакуль беларускія аматары музыкі ацэньваюць Інтэрнэт-сінгл, музыкі абяцаюць, што ўжо восенню выпусцяць новы альбом пад назвай "Sound means nothing", гэта значыць "Гук нічога не значыць".

Фота з сайта гурта

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі