Вы тут

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў чэрвені знізіліся на $353,8 млн

Яшчэ вясной ЗВР раслі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў чэрвені 2021-га знізіліся на $353,8 млн (на 4,6%). Да гэтага ў красавіку-траўні яны раслі (у апошнім месяцы вясны — на 485,2 млн долараў). На 1 ліпеня золатавалютныя рэзервы складалі $7,4 млрд.

У Нацбанку тлумачаць зніжэнне ЗВР планавымі выплатамі па ранейшых крэдытах (каля 240 млн долараў) і зніжэннем кошту манетарнага золата.

На канец 2021 года Нацбанк плануе ўтрымаць ЗВР на ўзроўні не ніжэй за $6 млрд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.