Змог Кім Чэн Ын — зможа і Лукашэнка? Чым Беларусі адгукнецца прызнанне "Л/ДНР"

Смог Ким Чен Ын — сможет и Лукашенко? Чем Беларуси аукнется признание “Л/ДНР”

КНДР прызнала "Л/ДНР" — Украіна тут жа разарвала дыпламатычныя адносіны з Паўночнай Карэяй. Уявім, што Лукашэнка таксама прызнаў "Л/ДНР". Якія ад гэтага наступствы будуць для Беларусі?

Смог Ким Чен Ын — сможет и Лукашенко? Чем Беларуси аукнется признание “Л/ДНР”

— Тут шкода відавочная, — расказвае Еўрарадыё палітычны кансультант, аналітык Вадзім Мажэйка. — Гэта можа прывесці да яшчэ большага пагаршэння стасункаў з Украінай і да далейшай дэлегітымізацыі Лукашэнкі, якая будзе падкрэсліваць ягоны статус марыянеткі Крамля. І Лукашэнка не можа не думаць пра тое, што стварэнне марыянетачных урадаў — гэта сцэнар, які пагражае ўсім суседзям Расіі.

Для Беларусі прызнаваць "Л/ДНР" ніякага практычнага сэнсу няма. Шкоды будзе несувымерна больш, ад прызнання мы не выйграем ніяк. Гэтыя, скажам так, "утварэнні" не маюць нейкага сур'ёзнага эканамічнага або палітычнага патэнцыялу. Нічога карыснага для Беларусі ад іх быць не можа.

Але калі Беларусь прызнае "Л/ДНР", то я не думаю, што гэта прывядзе да разрыву дыпламатычных адносін з Украінай. Беларусь і так з Украінай "ваюе". Нягледзячы на гэта адносіны не разарваныя і ўкраінскага амбасадара Ігара Кізіма не адклікаюць.

Мяркуючы па ўсім, спадар Кізім застаецца для таго, каб мець экстранны, запасны канал камунікацыі Кіева з Мінскам. Ва ўмовах вайны гэта можа быць не бескарысна.

Смог Ким Чен Ын — сможет и Лукашенко? Чем Беларуси аукнется признание “Л/ДНР”
Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізіма / амбасада Украіны ў Рэспубліцы Беларусь

Ні КНДР, ні Куба тут ролі не сыграюць

Як паўплывае на "Л/ДНР" прызнанне іх незалежнасці Паўночнай Карэяй або ўмоўнай Кубай?

— Кожная новая тэрыторыя, якая прэтэндуе на статус дзяржавы, вядома, аддала б перавагу прызнанню ЗША ці Германіі, — кажа Вадзім Мажэйка. — Але застаецца здавольвацца тым, што ёсць. Увесь цывілізаваны свет "Л/ДНР" не прызнае. Прызнанне ад КНДР хутчэй выглядае анекдатычна і ніяк не набліжае да прызнання іншымі краінамі.

У сітуацыі, калі хочацца хоць нейкіх прызнанняў, напэўна, лепш прызнанне дзесяццю маргінальнымі краінамі, чым наогул непрызнанне нікім. Што зрабіць: якога ўзроўню "Л/ДНР", такога ўзроўню краіны іх і прызнаюць.

А паколькі ўласнага сур'ёзнага ўплыву "Л/ДНР" не маюць і не могуць нікога неяк падштурхнуць, каб іх прызналі, то відавочна, што яны разлічваюць на падтрымку Расіі. Такім чынам, варта чакаць прызнання ад тых краін, якія ўсяляк падтрымліваюць Расію ці могуць быць ад яе залежныя.

Смог Ким Чен Ын — сможет и Лукашенко? Чем Беларуси аукнется признание “Л/ДНР”
"Ты ўяўляеш," Л/ДНР" маюць патрэбу ў нашым прызнанні!" / РИА Новости / Ілля Піталеў

Бонусы для Кіма

А навошта КНДР раптам заявіла пра сябе і ўлезла ў расійска-ўкраінскія справы?

— Паўночная Карэя ў сваёй палітыцы кіруецца вельмі прагматычнымі матывамі. Яна ў асноўным робіць тое, што ўмацоўвае ўладу сям'і Кімаў і дазваляе атрымаць якія-небудзь дадатковыя рэсурсы, — тлумачыць Вадзім Мажэйка. — Я думаю, КНДР прызнала таму, што Расія папрасіла яе пра гэта і прапанавала што-небудзь. Нейкіх істотных выдаткаў для КНДР гэта не нясе. Таму што куды ўжо можа быць горш, чым рэпутацыя КНДР. Мінусаў тут няма. Адпаведна, што б Расія ні прапанавала наўзамен — хай гэта нават нейкія невялікія рэсурсы, паслабленні на мяжы або магчымасць абыходзіць санкцыі ААН праз РФ, — усё гэта КНДР можа быць карысна.

Смог Ким Чен Ын — сможет и Лукашенко? Чем Беларуси аукнется признание “Л/ДНР”
Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын за сваю рэпутацыю наўрад ці баіцца — яна і так безнадзейна сапсаваная / KCNA

Чаму дзяржавы імкнуцца заручыцца прызнаннямі сваёй незалежнасці?

— У свеце не існуе нейкіх дакладных крытэраў наконт таго, што менавіта прызнаваць краінай. Нават ААН не мае магчымасці ясна вызначаць — што дзяржава, а што не дзяржава. Па сутнасці, каб адрозніць ад сапраўднай дзяржавы групу людзей, якія абвясцілі сваю ўладу, няма ніякага іншага інструмента, акрамя ўзаемнага прызнання іншых краін.

Таму, калі нейкая група людзей на нейкай тэрыторыі хоча, каб іх лічылі дзяржавай, яны імкнуцца атрымаць як мага больш такіх прызнанняў. Усё гэта для таго, каб адчуваць сябе сапраўднымі, "дарослымі". Каб, напрыклад, уступаць у міжнародныя арганізацыі, каб прэтэндаваць на тое, каб іх рашэнні мелі які-небудзь статус на міжнароднай арэне, — рэзюмуе аналітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі