Змітра Каспяровіча будуць судзіць у панядзелак за "дробнае хуліганства"

Былога палітвязня Змітра Каспяровіча у панядзелак будуць судзіць за "дробнае хуліганства". Нагадаем, учора аўтамабіль Каспяровіча спынілі супрацоўнікі ДАІ. Яны былі аж на трох машынах, у якіх ужо знаходзіліся двое панятых. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сабар Каспяровіча Цімафей Дранчук.

Паводле яго слоў, у час агляду ў машыне былі знойдзены налепкі з заклікам падтрымаць ініцыятыву "Еўрапейская Беларусь" і арганізацыю "Малады фронт".

Да панядзелка Зміцер Каспяровіч будзе знаходзіцца на Акрэсціна.