Зміцер Дашкевіч: "Кінуць" можна таго, з кім былі дамовы

На прэс-канферэнцыі, якая адбылася 3 кастрычніка ў Мінску, з удзелам старшыні Партыі БНФ Лявона Баршчэўскага, каардынатара кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Андрэя Саннікава, старшыня грамадскага аб'яднання "Малады фронт" Зміцер Дашкевіч разважаў аб тым, чаму апазіцыя не рабіла байкоту выбараў.

Зміцер Дашкевіч: "Многія павяліся на дэзу аб тым, што ў парламенце будзе некалькі дэмакратаў. Яны цяпер гавораць, што іх "кінулі". Што азначае "кінулі"? Гэта азначае, што былі нейкія дамовы. Гэта азначае, што недзе, камусьці, нешта абяцалі. І цяпер яны гавораць, што "нас кінулі". Відавочна, на месцы Рыгорыча мала хто з вамі паступіў бы па-іншаму".

Дашкевіч гаворыць, што заявы ўлады аб тым, што мірнае шэсце пасля выбараў было "масавым бясчынствам", адкрываюць яе сапраўднае аблічча. Ён параўноўвае пазіцыю ўлады з яе пазіцыяй да выбуху 3 ліпеня, які быў прызнаны дробным хуліганствам.

Зміцер Дашкевіч:
"Гэтая заява яшчэ больш адкрывае аблічча беларускай улады. Выбух 3 ліпеня, калі было 60 параненых, лічыцца хуліганствам. А мірнае шэсце тысячы грамадзянаў, якія выказваюць сваю пазіцыю, лічыцца "масавым бясчынствам".

Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі