Жыхар Магілёва памёр ад укусу гадзюкі

Пра ўкус медыкам пацярпелы нічога не сказаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Пра ўкус медыкам пацярпелы нічога не сказаў / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Жыхар Магілёва памёр ад укусу гадзюкі. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, трагічнае здарэнне адбылося ў вёсцы Любаны ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці, дзе 66-гадовы мужчына на лецішчы адпачываў з сынам. Ён басанож ішоў у лазню, калі па дарозе яго за ступню ўкусіла гадзюка. Мужчына не надаў гэтаму значэння, але праз некалькі дзён яму стала дрэнна.

Сын выклікаў "хуткую", але бацька ад шпіталізацыі адмовіўся. Пра ўкус ён медыкам нічога не сказаў. Толькі праз тыдзень пасля здарэння, калі стала яшчэ горш, мужчына распавёў пра ўкус гадзюкі. Яго тэрмінова шпіталізавалі ў рэанімацыю, але выратаваць жыццё не змаглі.

Па факце смерці пенсіянера СК праводзіць праверку.

Жыхар Магілёва памёр ад укусу гадзюкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі