Жыхары Марыупаля рыхтуюцца да абароны горада (відэа)

Усяго ў 20 кіламетрах на ўсход ад горада стаяць каля 60 рускіх танкаў, перафарбаваных у колеры сепаратыстаў “ДНР”, перадае ТСН. Марыупальцы, нягледзячы на несуцяшальныя навіны, мабілізаваліся на падтрымку вайскоўцаў. Дапамагаць будаваць умацаванні прыйшлі тысячы валанцёраў.

Частка гараджан усё ж вырашыла з’ехаць падалей ад патэнцыйнай небяспекі. Чэргаў і панікі не назіраецца, але білеты на аўтавакзале на бліжэйшыя суткі распраданыя на ўсе кірункі. Панічныя настроі спрабуюць стварыць расійскія СМІ. Некаторыя тэлеканалы распаўсюдзілі інфармацыю, што Марыупаль фактычна абкружаны. У прыватнасці, адрэзаная траса на Запарожжа. Аднак украінскія журналісты праехаліся па гэтай дарозе і пераканаліся, што яна цалкам кантралюецца сіламі АТА. Таксама няма баёў у кірунку Бярдзянска, пра якія паведамляюць расіяне. Затое ў Марыупаль прыбылі дадатковыя назіральнікі АБСЕ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі