Жыхар Масквы спрабаваў уцячы ў Еўропу праз Беларусь

Брэсцкія памежнікі 11 чэрвеня злавілі нелегальнага мігранта, які спрабаваў перасекчы беларуска-польскую мяжу. У адрозненне ад звыклых гасцей з Каўказа ці азіяцкіх краін, гэта быў расіянін, жыхар Масквы.

26-гадовы хлопец выправіўся ў нелегальную вандроўку самастойна — у яго была толькі сумка і мапа ў руках. Калі яго затрымалі, то ён не стаў хаваць сваіх намераў і патлумачыў, што хацеў трапіць у Польшчу і ўладкаваць там сваё жыццё.

Расіяніна змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Вырашаецца пытанне аб яго дэпартацыі тэрмінам на пяць гадоў, піша “Віртуальны Брэст”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі